Планава-эканамічны аддзел

  Начальнік

Барысенка Наталля Валер’еўна 

 

Супрацоўнікі ПЭА:

  • Начальнік – Барысенка Наталля Валер’еўна

  • Эканаміст І катэгорыі – Курачкіна Зінаіда Уладзіміраўна

  • Эканаміст І катэгорыі - Гаркуша Святлана Мікалаеўна

  • Эканаміст - Завалей Вольга Аляксандраўна

 

 Асноўныя задачы планава-эканамічнага аддзела:

  1. Правядзенне комплекснага эканамічнага аналізу ўсіх відаў дзейнасці ўніверсітэта.

  2. Своечасовае складанне і карэкціроўка каштарысу даходаў і расходаў па ўсіх відах дзейнасці ўніверсітэта, штатных раскладаў усіх відаў персаналу, статыстычных справаздач.

  3. Вызначэнне патрэб у фінансаванні.

  4. Прадухіленне адмоўных вынікаў пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта і выяўленне рэзерваў яго фінансавай устойлівасці.

  5. Улік выдаткаў, калькуляванне сабекошту і разлік цэн (тарыфаў) на ўсе віды платных паслуг, якія аказваюцца ўніверсітэтам.

  6. Кантроль за выкананнем падраздзяленнямі ўніверсітэта планавых заданняў  па платных паслугах.

 

Функцыянальныя абавязкі планава-эканамічнага аддзела:

  1. Складанне каштарысу даходаў і расходаў па ўсіх відах дзейнасці  і эканамічна абгрунтаваных разлікаў да іх, распрацоўка каштарысу выдаткавання фондаў матэрыяльнага заахвочвання і вытворчага і сацыяльнага развіцця.

  2. Разлік паказчыкаў па штатах і кантынгентах навучэнцаў.

  3. Разлік колькасці персаналу, распрацоўка і складанне штатных раскладаў усіх відаў персаналу.

  4. Давядзенне паказчыкаў плана па платных паслугах да падраздзяленняў універсітэта.

  5. Складанне перыядычнай статыстычнай справаздачнасці ва ўстаноўленыя тэрміны па пытаннях працы і заработнай платы, аб’ёмаў платных паслуг насельніцтву.

  6. Падрыхтоўка загадаў аб прэміраванні і ўстанаўленні надбавак работнікам універсітэта.

  7. Складанне планавых калькуляцый выдаткаў на аказанне ўсіх відаў платных паслуг.

  8. Падрыхтоўка разлікаў да дагавораў арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю дзяржаўнай уласнасці.

  9. Афармленне і рэгістрацыя дагавораў аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове.

 


 

 

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: +375 236 325427; 

Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28) 

аўдыторыя 218 

 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя