Навукова-метадычны цэнтр русістыкі

 

Кіраўнік цэнтра

Кураш Сяргей Барысавіч

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Цэнтр адкрыты на базе кафедры 22 красавіка 2009 г. пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.А. Сурыкава і дарадцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.С. Ламакіна.

Дзейнасць Цэнтра русістыкі накіравана на наладжванне знешніх сувязей як з вядучымі кафедрамі і цэнтрамі беларускіх універсітэтаў, так і з расійскімі і іншымі замежнымі партнёрамі.

Цэнтр русістыкі створаны пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Значную дапамогу ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Цэнтра аказалі ПУП “Захадтранснафтапрадукт”, Беларускае ГА “Русь”, абласное аддзяленне ГА “Рускае грамадства”.

Наладжаны кантакты з Інстытутам тэорыі і гісторыі педагогікі РАА (Масква), Акадэміяй педагагічных і сацыяльных навук (Масква), Белгародскім дзяржаўным універсітэтам, Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, Ямала-Нянецкім акруговым інстытутам павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі (г. Салехард), Сцерлітамакскай дзяржаўнай педагагічнай акадэміяй імя З. Біішавай і інш.

Цэнтр абсталяваны камп’ютарнай, офіснай і мультымедыйнай тэхнікай, а таксама мае ўласную бібліятэку (каля 400 найменняў кніг па рускай славеснасці, гісторыі і культуры Расіі, пераважна энцыклапедычнага і дыдактычнага зместу).

 

Мэты і задачы Цэнтра

  • арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, “круглых сталоў”, майстар-класаў па актуальных праблемах выкладання рускай славеснасці;
  • распрацоўка арыгінальных вузаўскіх і школьных праграм, методык, новых эфектыўных педагагічных тэхналогій навучання рускай славеснасці ва ўмовах блізкароднага двухмоўя, а таксама рускай мовы як замежнай;
  • стварэнне метадычных дапаможнікаў, матэрыялаў, зборнікаў навуковых артыкулаў і рэкамендацый у дапамогу настаўнікам-русістам;
  • аказанне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі школам і раённым органам адукацыі, творчым групам і асобным настаўнікам-славеснікам;
  • пашырэнне кантактаў з вучонымі і педагогамі Расійскай Федэрацыі;
  • стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці настаўнікаў-практыкаў, якія працуюць у галіне рускай філалогіі.

 

Цырымонія адкрыцця Цэнтра русістыкі: рэктар універсітэта В.В. Валетаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.А. Сурыкаў 

 

Ганаровыя госці на цырымоніі адкрыцця Цэнтра русістыкі 

10-02 10-01 10-03

                    kol2

konf-1 konf-2

down-3 Урачыстая перадача кніг у падарунак Цэнтру русістыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна ад Дома рускага замежжа імя А.І. Салжаніцына (4 кастрычніка 2014 г.) 

down-3 Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры   

down-3 Тэкст. Мова. Чалавек: зборнік навуковых работ. Частка 1

down-3 Тэкст. Мова. Чалавек: зборнік навуковых работ. Частка 2

down-3 Праграма Тыдня рускага слова і VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек”


Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28)

аўдыторыя 426 

 

 

Дадатковая інфармацыя