Прарэктар па навуковай рабоце

Кралевіч Ірына Мікалаеўна,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

 

У 1987 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці: Матэматыка.

Кандыдат педагагічных навук (1998), дацэнт (2001).

 

Арганізацыя навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 

Мэта навуковай і інавацыйнай дзейнасці – стварэнне канкурэнтаздольных навукаёмістых тэхналогій і навуковай прадукцыі для сацыяльнай сферы і рэальнага сектара эканомікі.

Дасягненне асноўнай мэты ажыццяўляецца за кошт:

  • каардынацыі навукова-даследчай работы выкладчыкаў, асоб, якія навучаюцца, і навуковых супрацоўнікаў універсітэта;
  • арганізацыі выканання навукова-даследчых работ па грантах, дагаворах, заданнях, уключаных у дзяржаўныя праграмы;
  • развіцця навуковага, навукова-метадычнага і навукова-вытворчага супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і краін замежжа;
  • забеспячэння падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • каардынацыі інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.

Навуковая і інавацыйная дзейнасць УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ажыццяўляецца ў адпаведнасці са штогадовым планам навукова-даследчых работ, адобраным Саветам універсітэта, зацверджаным рэктарам і ўзгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Напрамкі навуковых даследаванняў вызначаюцца з улікам профілю падрыхтоўкі спецыялістаў і ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, а таксама прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці на 2011–2015 гг.

Тэарэтыка-метадалагічныя асновы і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўмовах інавацыйнага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Экалогія, прыродныя рэсурсы, рэсурсазберажэнне і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Лазерныя, опта-, оптыка- і аптычныя тэхналогіі і сістэмы.

Гістарычнае развіццё беларускай мовы, яе сучасны стан, функцыянаванне і сувязі з іншымі мовамі свету.

Беларуская літаратура і літаратуразнаўства ў кантэксце духоўна-маральнага развіцця грамадства і сусветнага мастацкага працэсу.

Комплекснае вывучэнне праблем мастацтва, этнічных працэсаў і народнай творчасці сучаснага беларускага грамадства.

Усеагульная гісторыя новага і найноўшага часу ў кантэксце міждзяржаўных адносін Рэспублікі Беларусь.

Новыя матэрыялы для прамысловасці і будаўніцтва, навукаёмістыя тэхналогіі іх вытворчасці.

Інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе.

Навуковыя даследаванні ва ўніверсітэце фінансуюцца са сродкаў:

рэспубліканскага бюджэту;

спецыяльных фондаў, створаных з мэтай развіцця навуковых даследаванняў;

сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў;

з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

З мэтай распрацоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні якасці навуковай і інавацыйнай дзейнасці ва ўніверсітэце дзейнічае навукова-тэхнічны савет (далей НТС). НТС з’яўляецца калегіяльным экспертным, дарадча-рэкамендацыйным органам, які сфарміраваны з ліку аўтарытэтных навукоўцаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў.

Асноўнымі крытэрыямі выніковасці і эфектыўнасці навукова-даследчай работы студэнтаў ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з’яўляюцца паказчыкі ўдзелу ў рабоце студэнцкіх навуковых лабараторый, навуковых канферэнцый, прадметных алімпіяд, семінараў, навукова-тэхнічных выстаў, конкурсаў на лепшую студэнцкую навуковую работу, удзел студэнтаў у выкананні дзяржбюджэтных і гаспадарчадагаворных работ, а таксама ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў.

Эфектыўнасць навуковай і інавацыйнай дзейнасці УА МДПУ імя І.П Шамякіна вызначаецца выкарыстаннем вынікаў даследаванняў для вырашэння сацыяльна-эканамічных задач, колькасцю падрыхтаваных дысертацый, выдадзенымі манаграфіямі, зборнікамі навуковых работ, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, патэнтамі і іншымі навуковымі работамі.

 

Персанальны паказальнік работ

  
 
Храналагічны паказальнік 

Кантактная інфармацыя:

(0236) 32-43-22

e-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Дадатковая інфармацыя