II Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Настаўніцкія чытанні” 2024
- Подробности
- Опубликовано 25.03.2024 08:14
22 сакавіка 2024 года факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі ўдзельнічаў у выстаўцы дасягненняў, якая праходзіла ў час пленарнага пасяджэння II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Настаўніцкія чытанні”.
У адпаведнасці з праграмай канферэнцыі, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі быў адказны за правядзенне пасяджэнняў пяці секцый па актуальных тэматычных напрамках: “Агульныя пытанні арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі”, “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя”, “Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя”.