ВІНШАВАЛЬНАЯ АКЦЫЯ “100 год з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна”

ВІНШАВАЛЬНАЯ АКЦЫЯ “100 год з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна”

"Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род": да 100-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна

photo

Праз снежныя зімы, завеі
Упарта ідзіце наперад.
На аркушы белай паперы
Любоў і надзея і вера…
Г. Дашкевіч

 29 студзеня 2021 г. на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна- біяграфічны праект “Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”, прысвечаны творчай і грамадскай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровага акадэміка НАН Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры, Героя Сацыялістычнай працы І.П. Шамякіна. 

 З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка, адказны за выхаваўчую работу на філалагічным факультэце І.Л. Судзібор, якія адзначылі, што імя і дзейнасць нашага земляка сталі сімваламі сумленнасці, добразычлівасці, увасабленнем самаахвярнай і шчодрай літаратурнай творчасці, грамадзянскага служэння Радзіме.

Студэнты філалагічнага факультэта завочнай формы навучання выразна прачыталі вершы Г. Дашкевіч, В. Лукшы, В. Шніпа, П. Пранузы, прысвечаныя вялікаму сыну Палескай зямлі Івану Шамякіну. Прагучалі ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменніка: “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Злая зорка”, “Палеская мадонна”, “Глыбокая плынь”, а таксама ўспаміны Галіны Дашкевіч пра І.П. Шамякіна “Сустрэчы, падараваныя лёсам”.

Удзельнікі літаратурна-біяграфічнага праекта адзначылі, што І.П. Шамякін частку свайго жыцця аддаў педагагічнай дзейнасці: адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны будучы народны пісьменнік вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута, працаваў настаўнікам у Пракопаўскай сярэдняй школе. Такім чынам, асобу І. П. Шамякіна і Установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічы ўніверсітэт” яднае агульнасць роду дзейнасці, клопат пра выхаванне маладога пакалення – будучыні нашай Радзімы.

Славу і гонар нашай краіны складаюць яе людзі. І.П. Шамякін у шэрагу тых, хто сваёй творчасцю, грамадскай дзейнасцю спрыяў развіццю нацыянальнай культуры і навукі нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Адказны за выхаваўчую работу на філалагічным факультэце І.Л. Судзібор

Программа Литературной недели с международным участием

фотофото
фото
фото

Дополнительная информация