Свята роднай мовы ў гімназіі Я. Купалы
0001
0002
0003
0004
0005
0006

Свята роднай мовы ў гімназіі Я. Купалы

20 лютага 2013 года выкладчыкі кафедры літаратуры (Нуждзіна Т. С., Кунгер Н. М.) і студэнты Яцук В., Яцко Н., Паўтаран Т., Мартыненка У. бралі ўдзел у літаратурна-творчых мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, праведзеных педагагічным калектывам гімназіі імя Я. Купалы.

Такія формы арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, калі задзейнічаны школьнікі розных школ і прадстаўнікі адукацыйных і культурных устаноў горада і раёна прыносяць станоўчыя вынікі. Вучні набываюць пэўны вопыт, прэзентуючы навукова-даследчы пошук або артыстычныя здольнасці, атрымліваюць прафесійную кансультацыю або зычлівую параду. У сваю чаргу, у членаў журы ёсць добрая нагода пазнаёміцца са здольнымі да творчай дзейнасці вучнямі, каб у далейшым прыняць самы непасрэдны ўдзел у далейшым лёсе таленавітых вучняў.

Дополнительная информация