Круглы стол у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны гарант росквіту краіны”

Круглы стол у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны гарант росквіту краіны”

17-4

Штогадова 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Значэнне гэтага свята блізкае і зразумелае кожнаму грамадзяніну краіны. Прыняцце і паступовае ўдасканальванне Канстытуцыі ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

15 сакавіка 2018 года на базе Ідэалагічнага цэнтра Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, паводле традыцыі, адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў 1-х курсаў усіх факультэтаў універсітэта. Яго арганізатарамі выступілі аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін.

З уступным словам да гасцей звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур, які адзначыў, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта сапраўды знакавая падзея, асабліва важная для ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю С.В. Мацвеева і загадчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Л.У. Гаўрылавец пазнаёмілі прысутных з паняццем і асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама з гісторыяй яе ўзнікнення і значэннем на сучасным этапе. Па выніках мерапрыемства са студэнтамі была праведзена віктарына, якая дазволіла замацаваць атрыманыя веды.

Напрыканцы семінара ўсім прысутным студэнтам былі ўручаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія былі закуплены для ўдзельнікаў семінара прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў універсітэта і Мазырскім раённым камітэтам ГА “БРСМ”.

Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта высокі гонар. Кожны з нас ведае, што наша жыццё, свабода і правы надзейна абаронены дзяржавай. І гэта забяспечвае асноўны закон нашай краіны – Канстытуцыя.

Веданне Канстытуцыі дапаможа маладым людзям лепш арыентавацца ў многіх жыццёвых сітуацыях, паспрыяе фарміраванню ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, пераканання ў неабходнасці выканання маральных і прававых нормаў цывілізаванага грамадства.

Дополнительная информация