Дзень самакіравання на філалагічным

Дзень самакіравання на філалагічным

17.11.2018 на філалагічным факультэце адбыўся Дзень самакіравання, прысвечаны Міжнароднаму Дню студэнта. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі і правядзенні прымалі студэнты ўсіх курсаў і спецыяльнасцей факультэта. Ініцыятыву студэнтаў падтрымалі дэканат філалагічнага факультэта і прафкам студэнтаў універсітэта. У праграму правядзення Дня самакіравання былі ўключаны наступныя мерапрыемствы: пасяджэнне студэнцкага савета “Асноўныя накірункі работы студэнцкага савета філалагічнага факультэта ў 2017–2018 навучальным годзе і задачы на 2018–2019 год”; круглы стол “Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні прафесійнай культуры будучага настаўніка”; конкурс студэнцкіх фотаработ “Мая малая Радзіма”, прысвечаны году малой Радзімы; студэнцкія акцыі “Сэлфі з любімым выкладчыкам”, “Працоўная пятніца філфака”, конкурс на лепшы блок (пакой) у інтэрнатах № 2 і № 3 і інш.

У гэты дзень члены студэнцкага самакіравання кантралявалі наведванне заняткаў студэнтамі і праводзілі вучэбныя заняткі. Выпусцілі “Экран паспяховасці” і сценгазету “Сорамна…”.

Абавязкі дэкана філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М. у гэты дзень выконвала Рабцава Марыя Дзмітрыеўна, студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”. У “адміністрацыю” факультэта таксама трапілі: Пархоменка Кацярына (намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце), Піліпончык Ірына (намеснік дэкана па вучэбнай рабоце), Амялюжанка Сабіна (намеснік дэкана па навуковай рабоце), Нараўшвілі Анатоль (загадчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін), Савенка Крысціна (загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі), Скакун Ірына (загадчык кафедры замежных моў).

Вучэбныя акцыі праводзілі Ізотава Таццяна, Прыходзька Вадзім, Кудлач Юлія, Ібрагімава Азіза, творчыя – Ліневіч Алеся, Сахно Дар’я, Макаранка Ірына, Кузняцова Анастасія і інш.

На працягу дня студэнты выявілі свае арганізатарскія і творчыя здольнасці, актыўна працавалі ў якасці адміністрацыі факультэта, выкладчыкаў, карэспандэнтаў, аратараў і г.д.

Былі падведзены вынікі фотаконкурсу “Мая малая Радзіма”. У конкурсе прымала ўдзел 45 студэнтаў. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Сямейка Лілія, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)” з фотапраектам “Мая Радзімушка” (в. Кароцічы);

2 месца – Пятроўская Крысціна, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” з фотапраектам “Заход над Прыпяццю” (г. Нароўля);

3 месца – Амялюжанка Сабіна, студэнтка 4 курса 3 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” з фотапраектам “Бусел на даху роднай хаты” (г. Мазыр).

На працягу ўсяго Дня самакіравання актыўна працаваў студэнцкі прэс-цэнтр, у якім аператыўна апрацоўваліся ўсе інфармацыйныя і прэзентацыйныя матэрыялы, быў выпушчаны “Дзённік самакіравання – 2018”.

Вынікі Дня самакіравання студэнты, адміністрацыя і выкладчыкі факультэта падвялі за круглым сталом “Студэнцкае самакіраванне: праблемы і перспектывы развіцця”.

Студэнцкаму самакіраванню мы кажам “Так!”.

Судзібор І.Л., нам. дэкана па выхаваўчай рабоце

філалагічнага факультэта;

Пархоменка Кацярына,

старшыня студэнцкага самакіравання

Дополнительная информация