Выдадзена новая манаграфія

Выдадзена новая манаграфія

shurУ выдавецтве УА МДПУ імя І.П. Шамякіна выйшла ў свет манаграфія "Слова ў мастацкім кантэксце: онімы, метафары", аўтарамі якой з'яўляюцца В.В.Шур, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і С.Б.Кураш, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рускай мовы.

У манаграфіі комплексна прааналізавана роля онімаў і метафар у стварэнні мастацкіх тэкстаў. Вызначаюцца іх функцыі як выразных вобразна-выяўленчых, стылёваўтваральных, тэкстаўтваральных і дыскурсіўных сродкаў мастацкай творчасці.

Кніга будзе карыснай для студэнтаў ВНУ, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, выкладчыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі мовы і літаратуры. 

Дополнительная информация