“Нам засталася спадчына...”

“Нам засталася спадчына...”

embl223-01Выкладчыкі філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта з’яўляюцца не толькі кампетэнтнымі педагогамі, але і таленавітымі навукоўцамі. 

Так, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры Нуждзіна Тамара Сяргееўна досыць часты госць на Першым нацыянальным канале беларускага радыё.13 студзеня 2014 года яна брала ўдзел у літаратурнай праграме журналісткі Галіны Шаблінскай “Нам засталася спадчына”, якая была прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага крытыка, навукоўца, педагога Дзмітрыя Якаўлевіча Бугаёва.

Дарэчы, сваю педагагічную дзейнасць ён пачынаў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай у перыяд з 1955 па 1957 год.

Трэцяга сакавіка 2014 года ў 22.10  у той жа літаратурнай праграме “Нам засталася спадчына” прагучыць слова Т.С. Нуждзіной пра літаратуразнаўчае эсэ В. Куляшовай “Лясному рэху праўду раскажу...”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова

Удзел выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта ў мерапрыемствах, прысвечаных юбілеям знакамітых дзеячаў навукі і культуры Беларусі, сведчыць пра іх інтэлектуальную культуру, актыўную грамадзянскую пазіцыю. 

Дополнительная информация