«Сёння табе – гонар і пашана!»: 95-годдзю І.П. Шамякіна прысвячаецца
0000
0001
0002
0003
0004

«Сёння табе – гонар і пашана!»: 95-годдзю І.П. Шамякіна прысвячаецца

sham1

Сёння табе – гонар і пашана,
Прывітанне ад братоў, зарніц…
Напісаў нямала ты раманаў,
Хто ж не піў з тваіх жывых “Крыніц”?
Паўлюк Прануза

 30 студзеня  2016 года споўнілася 95 год з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровага акадэміка НАН Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры, Героя Сацыялістычнай працы Івана Пятровіча Шамякіна.

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт з гонарам носіць імя Івана Пятровіча Шамякіна. Гэта лёсавызначальнае Гасподняе наканаванне за нястомную працу вялікага сына Палесся, за яго вялікі ўклад ў скарбніцу беларускай і сусветнай літаратуры.

На філалагічным факультэце быў рэалізаваны інфармацыйна-творчы праект «Сёння табе – гонар і пашана!». З прывітальным словам да студэнтаў і выкладчыкаў факультэта звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В. і дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Сузько А.У.

Яны адзначылі вялікі выхаваўчы патэнцыял такіх твораў І.П. Шамякіна, як пенталогія “Трывожнае шчасце”, раманы “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”, выключную ролю твораў пісьменніка ў фарміраванні грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці сучаснага маладога пакалення.

Студэнты філалагічнага факультэта Сілінец В., Штукар В., Нахаенка А., Пінчук Л. чыталі вершы беларускіх паэтаў П. Пранузы, Г. Дашкевіч, П. Прыходзькі, прысвечаныя І. П. Шамякіну.

Славу і гонар нашай краіны складаюць яе людзі. І.П. Шамякін – у шэрагу тых, хто сваёй творчасцю, грамадскай дзейнасцю спрыяў развіццю нацыянальнай культуры і навукі нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

18-02-01 18-02-03
18-02-02 18-02-04
18-02-05 18-02-06
18-02-07 18-02-08

І.Л. Судзібор, намеснік дэкана філалагічнага факультэта  па выхаваўчай рабоце

Дополнительная информация