Віншуем пераможцаў конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”
000
0000
0001
0002
0003
0004
0005

Віншуем пераможцаў конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”

Рэдакцыяй часопіса “Пачатковая школа” праведзены рэспубліканскі конкурс “Творчасць маладых педагогаў” .

Актыўны ўдзел у конкурсе прымалі выпускнікі 2013/2014 года факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі. У намінацыі “Працуем у беларускамоўнай школе” дыпломам і сертыфікатам за першае месца адзначаны ўрок беларускай мовы ў 2 класе А.В.Данчыкавай – настаўніцы Вербавіцкай базавай школы Нараўлянскага раёна. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі у Д.І.Каржа – маладога настаўніка Ляскавіцкай СШ Петрыкаўскага раёна, выпускніка факультэта 2013/2014 навучальнага года. Дыпломам за 3 месца ў намінацыі “Выхаваўчае мерапрыемства” адзначана распрацоўна на экалагічную тэму выпускніцы гэтай жа групы В.А.Міхальцовай – цяпер настаўніцы Букчанскай СШ Лельчыцкага раёна.

Вынікі конкурсу пацвердзілі высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў – выпускнікоў 2014 года.

Віншуем!

 

Дополнительная информация