Студэнты філфака на адкрыцці тэатральнага сезона
000
0000
0001
0002
0003
0004
0005

Студэнты філфака на адкрыцці тэатральнага сезона

27 верасня 2017 г. у Мазырскім драматычным тэатры імя І. Мележа адбылася прэм’ерная пастаноўка камедыі “Прымакі”, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта і драматурга Янкі Купалы.

Безумоўна, гэтая падзея не засталася па-за ўвагай студэнтаў 1 групы 3 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура»). З задавальненнем паглядзелі будучыя настаўнікі роднай мовы і літаратуры гэты спектакль, каб потым абмеркаваць яго і падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Нягледзячы на тое, што твор быў напісаны Янкам Купалам у далёкім 1913 годзе, гледачы, сярод якіх, дарэчы, было многа школьнікаў, з цікавасцю сачылі за падзеямі на сцэне. Сцэнічны жарт створаны ў жанры народнага анекдота і камедыі становішчаў з выкарыстаннем тыповых фарсавых сітуацый, традыцый і прыёмаў народнай камедыі. Яскравая сцэнаграфія спалучалася з народнымі песнямі і танцамі. Твор вылучаецца каларытным гумарам, выразнасцю, сакавітаю моваю. Безумоўна, спектакль “Прымакі” ўпрыгожыць сабою рэпертуар мазырскага тэатра.

Мазуркевіч Л.М., куратар групы,
дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі


 

 

 

 

 

Дополнительная информация