Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына
000
0000
0001
0002
0003
0004
0005

Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына

19 снежня 2018 г. кафедрай беларускай і рускай філалогіі быў праведзены семінар “Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, а таксама госці філалагічнага факультэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, якая адзначыла важнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі, фарміравання іх актыўнай жыццёвый пазіцыі.

З навуковымі дакладамі выступілі Шур Васіль Васільевіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Радзімазнаўства: Мазыршчына” як вучэбная дысцыпліна ў школах і вну Рэспублікі Беларусь”), студэнты-магістранты Кахно Таццяна, Воднеў Антон (“Вуліцы Мазыра”), Сіліч Аляксей (“Імёны знакамітых людзей малой Радзімы”).

На семінары прагучалі вершы мазырскага паэта Васіля Салодкага, выпускніка філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута 1970-х гг.

Для студэнтаў і выкладчыкаў была арганізаваны выстава-прэзентацыя навукова-метадычнай літаратуры і студэнцкіх фотапраектаў, прысвечаныя Году малой радзімы.

Студэнтамі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірыны Леанідаўны была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямля мая – зямля бацькоў».

Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае далучэнню моладзі да духоўнай і матэрыяльнай спадчыны роднага краю.

Кафедра беларускай і рускай філалогіі

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
 

Дополнительная информация