“Нашы ветэраны – нашы настаўнікі”: віншавальная акцыя, прысвечаная 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта

“Нашы ветэраны – нашы настаўнікі”: віншавальная акцыя, прысвечаная 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта

28-01   22.02.2019 у межах урачыстага юбілейнага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта, была арганізавана студэнцкая віншавальная акцыя для ветэранаў педагагічнай працы філалагічнага факультэта.

На сустрэчу са студэнтамі прыйшлі дацэнты А.К. Малюк, Г.М. Дашкевіч, Т. С. Нуждзіна, Л.В. Ісмайлава, Т.М. Казачэнка, Л.М. Бажэнка, Ю.М. Кірылаў, Л.І. Лапіцкая, старшыя выкладчыкі І.А. Варніна, Т.А. Нікіціна, С.В. Кісялёва, Ю.І. Сіўчанка, супрацоўнікі кафедр філалагічнага факультэта Я.А. Верамеева, Н.П. Ткачова, Т.М. Сапрыноўская і інш.

Ветэраны факультэта падзяліліся жыццёвым і педагагічным вопытам з будучымі настаўнікамі-філолагамі, расказалі аб гісторыі ўніверсітэта і факультэта, аб асабістым прафесійным станаўленні. Былыя выкладчыкі факультэта адзначылі важнасць захавання традыцый і пераемнасці паміж педагагічнымі пакаленнямі.

       Шаноўныя нашы ветэраны! Віншуем Вас з юбілеем філалагічнага факультэта і ўніверсітэта! Жадаем Вам здароўя, дабрабыту і жыццёвага аптымізму! Вялікі дзякуй Вам ад студэнтаў філалагічнага факультэта!

Нашы ветэраны – нашы настаўнікі!

 

Дополнительная информация