75 гадоў Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя І. П. Шамякіна

75 гадоў Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя І. П. Шамякіна

— Наш універсітэт, заснаваны ў далёкім 1944 годзе, за 75 гадоў стаў буйным навукова-адукацыйным і грамадска-культурным цэнтрам Палесся, — расказвае рэктар універсітэта кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт Валерый Наўныка. — Цяпер галоўнымі кірункамі навукова-метадычнай дзейнасці выкладчыкаў з'яўляюцца павышэнне якасці адукацыі, забеспячэнне духоўнага, маральнага і фізічнага развіцца студэнтаў, падрыхтоўка іх да паспяховай працоўнай дзейнасці. Распрацоўваюцца вельмі патрэбныя на месцах сучасныя педагагічныя тэхналогіі і методыкі ў дапамогу настаўнікам. Праводзяцца навукова-метадычныя семінары для настаўнікаў і выкладчыкаў школ, ліцэяў і каледжаў.

Універсітэт па праве з'яўляецца вядучым цэнтрам у Рэспубліцы Беларусь па працоўным навучанні, ажыццяўляючы на базе вучэбна-вытворчых майстэрняў падрыхтоўку выкладчыкаў тэхнічнай і абслуговай працы, — працягвае Валерый Мікалаевіч. — З мэтай аказання дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія знаходзяцца ў складаных сацыяльных умовах, праводзяцца навуковыя даследаванні ў галіне інклюзіўнай адукацыі, развіваецца студэнцкі валанцёрскі рух. Ва ўніверсітэце дзейнічае Цэнтр педагагічных тэхналогій, пры якім распрацоўваюцца і апрабоўваюцца новыя педагагічныя тэхналогіі, абагульняецца перадавы вопыт, а вядомыя ў рэгіёне настаўнікі праводзяць майстар-класы.

Дополнительная информация