Люлька iх юнацтва

Люлька iх юнацтва

26-09-04Праз сорак гадоў прайшла сустрэча выпускнікоў 1976 г. спецыяльнасці  «Беларуская мова і літаратура» філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна.

Ужо некалькі гадоў гэтае мерапрыемства планавала правесці Валянціна Уладзіміраўна Грыцэнка. Арганізатар тэлефанавала сваім аднагрупнікам, запрашаючы іх з’ехацца з розных куткоў рэспублікі. На сустрэчы быў таксама і куратар іх групы Анатоль Казіміравіч Малюк – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Для сваіх «дзяцей» ён прынёс у падарунак зборнікі вершаў. Самі выпускнікі таксама дасягнулі нямалых вышынь: тут і намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, і галоўны рэдактар газеты, і дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, і дырэктары агульнаадукацыйных сярэдніх школ, і, канешне, настаўнікі. У сваёй прафесіі амаль усе маюць вышэйшыя катэгорыі. Аднак што яны могуць успомніць за мінулыя сорак гадоў?

Прочесть статью на сайте газеты "Жыццё Палесся"

Дополнительная информация