Официальный сайт Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Рэспубліканскі навукова-педагагічны форум настаўнікаў ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ж.А. ЖДАНОВІЧ у сваім выступленні падкрэсліла, што адным з паказчыкаў плённай працы настаўніка з’яўляецца падрыхтоўка дастойных пераемнікаў. Жанна Анатольеўна выказала спадзяванне, што правядзенне “Настаўніцкіх чытанняў” у Мазырскім універсітэце стане добрай традыцыяй.

З цёплымі словамі да прысутных на пленарным пасяджэнні звярнулася В.А. ДУЛУБ – галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Вольга Аляксандраўна адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў на Гомельшчыне, што кожны год пацвярджаецца шматлікімі перамогамі ў Рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. Педагогі вобласці – адны з лепшых у рэспубліцы.

Л.М.ЖУКАВЕЦ, начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыкакама, і Л.М.ТУПІЦА, начальнік аддзела адукацыі Хойніцкага райвыкакама, выказалі шчырыя словы ў адрас выпускнікоў УА МДПУ імя І.П.Шамякіна і педагогаў.

З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі:

Л.М.ПАЛЫН (выхавацель дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Дзіцячы сад № 40 г. Мазыра”, фіналіст абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Беларусі – 2023”). РАЗВИТИЕ ПОЗНАВАТЕЛЬНОГО ИНТЕРЕСА К ПРИРОДНЫМ РЕСУРСАМ РОДНОЙ СТРАНЫ У ДЕТЕЙ 5–6 ЛЕТ ПОСРЕДСТВОМ ПОСТРОЕНИЯ АЛГОРИТМОВ ДЛЯ ПРОГРАММИРОВАНИЯ РОБОТОВ MATATALIFE

А.У.ЗАЯЦ (настаўнік ДУА “Вуглоўская сярэдняя школа”). ФОРМИРОВАНИЕ ОБРАЗНОСТИ ДЕКОРАТИВНО-ПРИКЛАДНОГО ИСКУССТВА БЕЛАРУСИ.

А.Г.ЛЯНЧЭЎСКІ (настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы”). ИСПОЛЬЗОВАНИЕ АКТИВНЫХ МЕТОДОВ ОБУЧЕНИЯ НА УРОКАХ ИСТОРИИ И ВО ВНЕУРОЧНОЕ ВРЕМЯ С ЦЕЛЬЮ ФОРМИРОВАНИЯ ПОЗНАВАТЕЛЬНОГО ИНТЕРЕСА И ТВОРЧЕСКОЙ АКТИВНОСТИ УЧАЩИХСЯ.

Да канферэнцыі быў прымеркаваны конкурс сачыненняў навучэнцаў агульнаадукацыйных школ “Хачу стаць настаўнікам пачатковых класаў”. У ім прынялі ўдзел вучні амаль з усіх раёнаў Гомельскай вобласці.

БАГАТЫРОВА Яна, вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра”.

ЛУЗАН Дар’я, вучаніца 11 класа ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”.

ЯЗЭПАЎ Дзмітрый, вучань 10 класа ДУА “Мышанская сярэдняя школа Петрыкаўскага раёна”.

Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:

ПІКУЗА Аляксандра, вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра”.

РУСАКОВА Аліна, вучаніца 11 класа ДУА “Пціцкая сярэдняя школа”.

СТРАЛЬЦОВА Ксенія, вучаніца 11 класа ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”.

ШПАК Мілена, вучаніца 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Калінкавічы”.

Далей работа канферэнцыі працягвалася па 11 секцыях:

“Агульныя пытанні арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі”,

“Дашкольная адукацыя”,

“Пачатковая адукацыя”,

“Філалагічная адукацыя”,

“Фізіка-матэматычная адукацыя”,

“Гістарычная і грамадазнаўчая адукацыя”,

“Прыродазнаўчая адукацыя”,

“Тэхналагічная і мастацкая адукацыя”,

“Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя”,

“Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя”,

“Інжынерна-педагагічная адукацыя”.

У межах форуму адбылася сустрэча прадстаўнікоў аддзелаў і ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці з выпускнікамі ўніверсітэта 2023 года.

Вынікі канферэнцыі падведзены 31 сакавіка за круглым сталом “Адукацыя ва ўмовах глабалізацыі”.

 

Дополнительная информация