Заключны этап конкурсу “Хачу быць педагогам” для навучэнцаў педагагічных класаў і педагагічных груп

Заключны этап конкурсу “Хачу быць педагогам” для навучэнцаў педагагічных класаў і педагагічных груп

27 красавіка 2017 г. у рамках ХХІV Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” кафедрай педагогікі і псіхалогіі сумесна з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі быў арганізаваны і праведзены заключны этап конкурсу “Хачу быць педагогам” для навучэнцаў педагагічных класаў і педагагічных груп. У якасці гасцей наш універсітэт разам са сваімі педагогамі наведалі вучні профільных класаў (груп) практычна з усіх раёнаў Гомельскай вобласці (Буда-Кашалёўскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Жыткавіцкага, Брагінскага, Кармянскага і горада Гомеля).

Перад пачаткам пленарнага пасяджэння ў холе ўніверсітэта вучняў і педагогаў школ сустракалі прафарыентацыйныя інтэрактыўныя пляцоўкі, падрыхтаваныя студэнтамі ўніверсітэта. Асабліва яркім і запамінальным быў флэшмоб філалагічнага факультэта.

 Вясёлым настроем прывітаў гасцей фізіка-інжынерны факультэт. 

Выставай творчых работ уразіў тэхнолага-біялагічны факультэт. Колькасцю кубкаў і ўзнагарод здзівіў факультэт фізічнай культуры. 

На пленарным пасяджэнні ХХІV Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сацыяльных відэаролікаў сярод навучэнцаў педагагічных класаў (груп). Журы абласнога фестывалю-конкурсу было вельмі складана з вялікай колькасці прадстаўленых на конкурс відэаролікаў адабраць лепшыя. Перамаглі: ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія” (3 месца), ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра” (2 месца), ДУА “Красненская сярэдняя школа” (1 месца). Паглядзець відэаролікі пераможцаў можна  тут.

Пасля ўзнагароджання навучэнцы педагагічных класаў (груп) і іх педагогі наведалі музей універсітэта. А філалагічны факультэт на базе Цэнтра русістыкі зноў прывітаў гасцей. Дэкан факультэта Л.В. Ісмайлава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце І.Л. Судзібор, загадчык кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Т.М. Сымановіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т.І. Татарынава пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі навучання на філалагічным факультэце і спецыяльнасцямі, на якія будзе ажыццяўляцца набор у 2017 годзе. 

Глыбока закрануў усіх прысутных культурна-адукацыйны праект “Чытаем класіку разам”, падрыхтаваны студэнтамі філалагічнага факультэта.

У рамках названага мерапрыемства дацэнтам кафедры педагогікі і псіхалогіі Болбас Галінай Уладзіміраўнай быў праведзены з навучэнцамі і педагогамі ўрок-конкурс з выкарыстаннем тэхналогій развіцця крытычнага мыслення і інтэрактыўных метадаў навучання па курсе “Уводзіны ў педагагічную прафесію”. Падабраныя Галінай Уладзіміраўнай заданні мелі не толькі пазнавальны характар, але і накіроўвалі на рашэнне вучэбных сітуацый, развіццё педагагічнага мыслення будучых педагогаў.

Пасля пленарнага пасяджэння ўсе ўдзельнікі канферэнцыі прадставілі свае навуковыя даклады на пасяджэннях секцый. Студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта мелі магчымасць прадставіць свае даследаванні ў працэсе работы наступных навуковых секцый:

Секцыя 3. Псіхолага-педагагічныя праблемы навучання і выхавання школьнікаў і студэнтаў (старшыня секцыі дац. Калеснічэнка А.А.);

Секцыя 4. Сацыяльная педагогіка і сацыяльная работа (старшыня секцыі дац. Журлова І.У.);

Секцыя 7. Экалогія, біялогія, ахова прыроды: навука і адукацыя (старшыня секцыі дац. Пяхота А.П.);

Секцыя 11. Прафесійна-тэхнічная адукацыя: інжынерна-педагагічная, тэхналагічная, эканамічная, мастацкая.

Падсекцыя 11.2. Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі (старшыня секцыі дац. Гаруля Н.А.).

 Віншуем усіх удзельнікаў Тыдня маладзёжнай навукі!

Жадаем дасягнення новых навуковых вяршынь!

Дополнительная информация