Песні Вялікай Перамогі

Песні Вялікай Перамогі

        7-63 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” адбыўся Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні, прысвечаны Дню Перамогі, сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў.

У сценах БелДУТа сабраліся замежныя студэнты з розных вну нашай краіны, каб выканаць песні, танцы, вершы, якія гучалі шмат гадоў назад на франтах вайны і дапамагалі салдатам выжываць.

Выступленне студэнтаў нашага ўніверсітэта не пакінула абыякавым усіх, хто быў у зале. Анагуль Артыкава, студэнтка факультэта фізічнай культуры, і Араеў Істам, студэнт філалагічнага факультэта, выканалі песні “Тальяначка” і “Кацюша”. Ім падпявалі ўсе гледачы, якія сядзелі ў зале.

Дзень Перамогі – гэта свята, якое звязвае ўсе пакаленні, перапаўняючы сэрцы нямногіх ветэранаў, што засталіся жывыя, і іх нашчадкаў радасцю і гонарам за сваю Радзіму.

7-6

3 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” адбыўся Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні, прысвечаны Дню Перамогі, сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў.

У сценах БелДУТа сабраліся замежныя студэнты з розных вну нашай краіны, каб выканаць песні, танцы, вершы, якія гучалі шмат гадоў назад на франтах вайны і дапамагалі салдатам выжываць.

Выступленне студэнтаў нашага ўніверсітэта не пакінула абыякавым усіх, хто быў у зале. Анагуль Артыкава, студэнтка факультэта фізічнай культуры, і Араеў Істам, студэнт філалагічнага факультэта, выканалі песні “Тальяначка” і “Кацюша”. Ім падпявалі ўсе гледачы, якія сядзелі ў зале.

Дзень Перамогі – гэта свята, якое звязвае ўсе пакаленні, перапаўняючы сэрцы нямногіх ветэранаў, што засталіся жывыя, і іх нашчадкаў радасцю і гонарам за сваю Радзіму.

7-4

Дополнительная информация