IV Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя чытанні (2)

IV Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя чытанні (2)

31-4-1

27 кастрычніка 2017 года ў рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыліся IV Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя чытанні на тэму “Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва”. Для ўдзелу ў Чытаннях было прадстаўлена 110 навуковых дакладаў, аўтары якіх – вучоныя вну Беларусі (БрДТУ, БДТУ, ГДТУ імя П.А. Сухога, БДГЭУ ПК, МДПУ імя І.П. Шамякіна, ГДУ імя Ф. Скарыны і інш.), настаўнікі, навучэнцы сярэдніх школ, каледжаў, а таксама прадстаўнікі бліжняга замежжа (Расійская Федэрацыя і Туркменістан).

31-4-11

Рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар Валетаў В.В. у сваім прывітальным слове адзначыў важнасць духоўна-маральнага выхавання моладзі для сучаснага развіцця грамадства, фарміравання ў падрастаючага пакалення каштоўнасцей чалавекалюбства, павагі да старэйшых, патрыятызму, міласэрнасці. Вялікае значэнне мае супрацоўніцтва дзяржаўных інстытутаў адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы, дыялог навукі і рэлігіі па распрацоўцы ключавых праблем тэорыі і практыкі выхавання.

Асаблівасцю сённяшніх Чытанняў стала перавага навуковых дакладаў прыкладнога характару, якія датычацца пытанняў навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу ў школе і вну.

31-4-1

З пленарнымі дакладамі выступілі вучоныя-гісторыкі: Юрыс Сяргей Анатольевіч, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі ГДТУ імя П. Сухога, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (“Хрысціянскія каштоўнасці ў выкладанні сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”), Лебедзеў Андрэй Дзмітрыевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГДУ імя Ф. Скарыны (“Палажэнне РКЦ на Мазыршчыне ў першай трэці ХХ стагоддзя”), Чарэпка Станіслаў Аляксандравіч, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (“Адраджэнне рэлігійнага жыцця на Беларусі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў”).

Завяршылася пленарнае пасяджэнне выступленнем аркестра духавых інструментаў Мазырскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Жука Дзмітрыя Сяргеевіча. Калектыў аркестра выканаў класічныя творы беларускіх, рускіх і замежных аўтараў.

Далейшая работа Чытанняў была прадоўжана на базе філіялаў кафедр філалагічнага факультэта (ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”).

Дополнительная информация