Наши земляки в истории Великой Отечественной войны

Наши земляки в истории Великой Отечественной войны

pobedaНа филологическом факультете проходит гражданско-патриотическая акция «Живи и помни», посвящённая 70-летию Победы в Великой Отечественной войне, в рамках которой на сайте университета открыта рубрика «Наши земляки в истории Великой Отечественной войны». Студентами и преподавателями факультета уже собраны уникальные материалы об участниках Великой Отечественной войны, жертвах геноцида и концентрационных лагерей, “детях войны”.

Среди творческих проектов особой содержательностью и гуманистическим пафосом отличается работа выпускницы филологического факультета Демиденко Ольги Петровны и студентки 2 курса 1 группы дневной формы получения высшего образования Судибор Виктории ИгоревныГерой родам з Палесcя”. Студентки предоставили материалы, посвященные судьбе их славного земляка Героя Советского Союза Котловца Михаила Павловича.

ГЕРОЙ  РОДАМ  З  ПАЛЕСCЯ

70 гадоў прайшло з таго часу, як адгрукацелі залпы гармат на беларускай зямлі. 3 ліпеня 1944 года над нашай сталіцай узвіўся чырвоны сцяг – сімвал магутнага духу народа. Змоўклі стрэлы.

А пачалося ўсё так. 22 чэрвеня 1941 года. Ціхая ясная раніца. Гэты дзень пачаўся грукатам бомб, свістам куль, скрыгатам сталі. Усё, што было да гэтага, адсяклі гарматныя залпы, змяшалі з дымам і крывава-чырвоным агнём.

Вайна адабрала каля 27 мільёнаў жыццяў. У Беларусі загінуў кожны чацвёрты.

Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Памятаць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, – гэта значыць змагацца за мір. Вялікую Айчынную вайну ніколі не забудуць людзі, таму што нельга забыць тых, хто змагаўся і загінуў за свабоду сваёй Радзімы, за тое, каб сёння мы спакойна жылі і працавалі, каб было мірнае неба над галавой.

Адным з тых, хто падараваў нам упэўненасць у будучыні і мірнае неба, з’яўляецца наш зямляк, Герой Савецкага Саюза, Міхаіл Паўлавіч Катлавец. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў спіс многіх тысяч герояў, якія мужна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся і вырас Міхаіл Паўлавіч у 1914 годзе  ў  вёсцы Лешня, якая знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад Скрыгалава. У той час большасць жыхароў вёскі жыла хутарамі. Сям’я Катлаўцоў жыла на хутары ва ўрочышчы Буклеўка.

Бацька, Павел Трафімавіч, і маці, Наталля Канстанцінаўна, займаліся гаспадаркай. Трох сыноў і чатырох дачок выхавалі Павел Трафімавіч і Наталля Канстанцінаўна.

Сям’я Катлаўцоў была дружная і працавітая. Усе дзеці добра вучыліся. Па тым часе не ўсе бацькі маглі даць сваім дзецям добрую адукацыю. Але Павел Трафімавіч і Наталля Канстанцінаўна  працавалі з ранку да вечара, каб вывесці дзяцей у людзі.

Міша Катлавец вучыўся спачатку ў пачатковай школе ў Лешні, а затым у Слабадзе. Чаму ў Слабадзе? Таму што хутар іхні быў амаль пад Надаткамі, адтуль было бліжэй хадзіць у школу ў Слабаду, чым у Скрыгалаў. Міхаіл меў добрыя здольнасці да вучобы, быў старанным і арганізаваным, валодаў пачуццём абавязку і адказнасці  за даручаную справу, патрабавальным да сябе і таварышаў.  Заўсёды гаварыў праўду. Сярод равеснікаў вылучаўся  фізічнай сілай і вынослівасцю, моцным целаскладам, як  і яго бацька.

Ваяваў ён бясстрашна і мужна. Слаўны баявы шлях прайшоў Міхаіл Паўлавіч: ад заходняй мяжы да Сталінграда, ад Сталінграда да Венгрыі, ад радавога байца да капітана, камандзіра танкавага батальёна.

kotlovec-3Мужнасць і гераізм Міхаіла Катлаўца, яго знаходлівасць і баявое майстэрства заўсёды дапамагалі  выходзіць  у баях з перамогай. Толькі ў адным баі, пад Кіраваградам,  Міхаіл асабіста падбіў 7 нямецкіх танкаў, у тым ліку 2 “тыгры”. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях,  Міхаіл Катлавец быў узнагароджаны шматлікімі медалямі і ордэнам. Адна з апошніх узнагарод – ордэн Аляксандра Неўскага.  Салдаты вельмі любілі Катлаўца за яго храбрасць, мужнасць, сардэчныя адносіны да байцоў. Пацвярджэннем такой павагі, адданасці свайму камандзіру з’яўляецца эпізод апошняга боя Міхаіла Катлаўца.

Пачатак кастрычніка 1944 года. Танкавы батальён Катлаўца ведаў толькі адзін напрамак – уперад. Ужо блізкай была перамога. Баі ішлі на Венгерска-Румынскай мяжы. Катлавец заўсёды быў першым. Падавіўшы некалькі агнявых  пунктаў ворага,  Катлавец на сваім танку накіраваўся да аколіцы лесу,  каб разгледзець агнявыя пункты ворага.  Ён адкрыў верхні люк і высунуў галаву. У гэты час  наперадзе танка разарваўся снарад і смяротна параніў  баявога камандзіра.

Вялікай стратай для асабістага складу роты стала яго смерць. Як з родным чалавекам, развітваліся байцы з любімым камандзірам. Воіны не хацелі  пакідаць яго цела на чужой зямлі. Яны выступілі з  хадатайніцтвам перад камандаваннем пахаваць Катлаўца Міхаіла Паўлавіча на савецкай зямлі. Байцы абгарнулі цела камбата плашчнакідкамі, прывязалі да вежы танка і прывезлі на бліжэйшую савецкую тэрыторыю. Цяпер прах яго пакоіцца разам з дзясяткамі воінаў на беразе шырокага Днястра ў горадзе Тыраспаль у Малдавіі ў брацкай магіле.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцскімі захопнікамі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Міхаілу Паўлавічу Катлаўцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

kotlovec-4 Паведамленне аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза
М.П. Катлаўцу, дасланае бацьку героя П.Т.Катлаўцу

 Праходзяць гады. Усё далей і далей адыходзіць ад нас самая страшная вайна, за перамогу  ў якой было заплочана мільёнамі жыццяў савецкага народа. Але памяць аб тых, хто абараніў нашу зямлю, назаўсёды застанецца з намі. Імёны герояў увекавечаны ў помніках, назвах гарадоў, школ, вуліц. Так, вуліца Міхаіла Катлаўца заўсёды будзе ў Ціраспалі ў далёкай Малдавіі, у Мазыры і Нароўлі і, канешне, на яго Радзіме, у мілай яго сэрцу вёсцы Лешня Мазырскага раёна. Таксама тут да 2008 года працавала школа, якая насіла імя свайго слаўнага земляка.

kotlovec-5 

Вёска Лешня. Школа імя Героя Савецкага Саюза М.П. Катлаўца

kotlovec-6 

kotlovec-7

Апошняе пісьмо Міхаіла Катлаўца  любай жонцы Глафіры

kotlovec-8 

 У. Дуброва “Апошні бой Катлаўца”

Дополнительная информация