“О, край родны, край прыгожы!..”: конкурс чытальнікаў на філалагічным факультэце

“О, край родны, край прыгожы!..”: конкурс чытальнікаў на філалагічным факультэце

16 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся конкурс чытальнікаў “О, край родны, край прыгожы!..”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У конкурсе прымалі ўдзел студэнты 3–4 курсаў філалагічнага факультэта спец. “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”. У выкананні студэнтаў прагучалі вершы “Жняя”, “За ўсё”, “Явар і каліна”, урывак з паэмы “Бандароўна” Я. Купалы, “Родныя вобразы”, урыўкі з паэмы “Сымон-музыка”, з трылогіі “На ростанях”, “Казак жыцця” Я. Коласа.

Студэнты выявілі не толькі дэкламатарскія здольнасці, але і вакальныя. Так, у выкананні студэнтак 3 курса 1 групы Міхалковай Т. і Куніцкай Т. прагучалі песні на вершы Я. Купалы “Малітва” і Я. Коласа “Мой родны кут”. Выканальніцкае майстэрства студэнтаў ацэньвалася кампетэнтным журы ў складзе дацэнтаў кафедры беларускай і рускай філалогіі Герцыка А.В., Мазуркевіч Л.М., Прахарэнка Л.В., Сузько А.У., студэнткі 4 курса 1 групы Хамраевай А.

Паводле ацэнак журы, першае месца ў конкурсе было аддадзена студэнтцы 3 курса 2 групы Сцяпанавай Ганне, 2 месца – студэнтцы 4 курса 1 групы Венгура Аліне, 3 месца – студэнтцы 3 курса 1 групе Міхалковай Таццяне.

Мерапрыемства прайшло ў творчай і добразычлівай атмасферы.

А.У.Сузько, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі

Дополнительная информация