МАЛАДОСЦЬ… ІНТЭЛЕКТ…ТВОРЧАСЦЬ...: сустрэча з удзельнікамі Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі
000
0000
0001
001
0002
0003
0004

МАЛАДОСЦЬ… ІНТЭЛЕКТ…ТВОРЧАСЦЬ...: сустрэча з удзельнікамі Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі

30-1

28 сакавіка 2018 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з удзельнікамі Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі.

Конкурс разумных, маладых і таленавітых аматараў роднага слова і гісторыі сабраў прадстаўнікоў з усіх абласцей нашай роднай Беларусі, а таксама Польшчы і Літвы. Студэнты шчыра віталі  ўдзельнікаў алімпіяды з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей, горада Мінска, ліцэя БДУ, Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі.

З прывітальным словам да гасцей універсітэта звярнуўся  прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Валерый Мікалаевіч Наўныка, які адзначыў, што сэрцам беларускага Палесся, яго навуковым, культурным і інтэлектуальным цэнтрам з’яўляецца Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна”. Студэнты і выкладчыкі нашай навучальнай установы шчыра радыя вітаць тых, хто выдатна ведае нацыянальную мову і літаратуру, айчынную і сусветную гісторыю.

Дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Мікалаеўна Сымановіч  падкрэсліла, што ад творчага і навуковага плёну маладога пакалення залежыць будучыня нашай краіны, яе дабрабыт; адзначыла складанасць і высакароднасць настаўніцкай працы і пажадала прысутным  поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці.

Студэнты факультэта для ўдзльнікаў алімпіяды падрыхтавалі цікавую творчую праграму “Маладосць… Інтэлект… Творчасць”, інтэрактыўны праект “Перадай іншаму: я люблю Беларусь”, былі паказаны фрагменты літаратурнай гасцёўні “Сузор’е моўных культур”.

Заключным акордам сяброўскай сустрэчы стала песня “Караблі” ў выкананні Яна Кавалёва, фіналіста Рэспубліканскага конкурса “Студэнт года – 2017”, якая аб’яднала студэнтаў і ўсіх удзельнікаў алімпіяды і натхніла новымі творчымі перспектывамі.

 

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце І.Л. Судзібор 

 

 

Дополнительная информация