Круглы стол па выніках педагагічнай практыкі

Круглы стол па выніках педагагічнай практыкі

ff-1

 

У форме круглага стала прайшла заключная канферэнцыя па педагагічнай практыцы студэнтаў філалагічнага факультэта спецыльнасцей “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура”. “Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура”.

На канферэнцыі выступілі дэкан факультэта Ісмайлава Людміла Васільеўна, універсітэцкі кіраўнік практыкі Сазанчук Алена Анатольеўна, метадысты, студэнты, факультэцкі кіраўнік практыкі Шаўчэнка Валянціна Паўлаўна.

У выступленнях было адзначана, што практыка прайшла цікава, была насычана рознымі выхаваўчымі мерапрыемствамі, урокамі. Многія студэнты пераканаліся, што не памыліліся ў выбары прафесіі настаўніка. Словы падзякі ад студэнтаў гучалі ў адрас выкладчыкаў, якія чытаюць курсы методык за якасную тэарэтычную падрыхтоўку. Усе студэнты паспяхова прайшлі педагагічную практыку. 

ff-2 ff-3 ff-4

Дополнительная информация