Официальный сайт Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

ШЛЯХ У БУДУЧЫНЮ

Ва ўніверсітэце папярэдняя падрыхтоўка да размеркавання пачалася яшчэ ў пачатку лютага. На ўсіх факультэтах адбыліся сустрэчы выпускнікоў з супрацоўнікамі аддзела кадраў, юрысконсультам і старшынёй прафкама студэнтаў, на якіх будучыя спецыялісты былі азнаёмлены з зацверджаным Міністэрствам адукацыі РБ планам размеркавання выпускнікоў 2013 года, атрымалі падрабязнае тлумачэнне артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія рэгулююць пытанні размеркавання выпускнікоў, іх правоў, гарантый і абавязкаў.

У сакавіку адбылося папярэдняе размеркаванне выпускнікоў, дзе былі разгледжаны пытанні іх будучага працаўладкавання. Універсітэтам зроблена вялікая праца па выкананні дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку спецыялістаў. Члены дзяржаўнай камісіі індывідуальна падыходзілі да размеркавання кожнага будучага педагога з улікам рэйтынгу паспяховасці, сямейных і жыццёвых абставін. Пасяджэнне адбывалася ў цёплай добразычлівай атмасферы: заказчыкі кадраў -  прадстаўнікі раённых (гарадскіх) аддзелаў адукацыі, устаноў адукацыі і іншых арганізацый - адказалі на ўсе пытанні сваіх будучых спецыялістаў. .Добры клімат, павага да кожнага, сонечны вясновы дзень стваралі святочны настрой. Вельмі станоўча тое, што ў выніку мэтанакіраванай работы адміністрацыі вну як і ў мінулым годзе, сёлета некаторыя студэнты, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў, таксама выказалі жаданне быць размеркаванымі і атрымалі накіраванне на работу.

Зладжанасць і прадбачлівасць у сумеснай рабоце кіраўніцтва ўніверсітэта, членаў дзяржаўнай камісіі, заказчыкаў кадраў з’яўляюцца вынікам размеркавання большасці выпускнікоў вну на працу ў родныя мясціны, што, па-першае, дазваляе замацоўвацца маладым спецыялістам па месцы накіравання (гэта садзейнічае і якасці адукацыі вучняў у школах), па-другое, не патрабуе ад заказчыкаў вырашэння жыллёвага пытання. Добрая традыцыя склалася ва ўніверсітэце па размяркаванні студэнцкіх сямейных пар: з асаблівай увагай члены дзяржаўнай камісіі падыходзяць да іх размеркавання. Студэнты, якія мелі мэтавыя накіраванні, былі накіраваны на працу ў адпаведнасці з дагаворамі на мэтавую падрыхтоўку. Выпускнікі з іншых рэгіёнаў нашай краіны, маючы падставы, па іх жаданні і па магчымасці таксама накіраваны па месцы пражывання іх бацькоў, сем’яў. 

Зараз студэнтаў выпускнога курса чакае здача дзяржаўных экзаменаў, абарона дыпломных работ, да чаго грунтоўна рыхтуюцца і студэнты, і выкладчыкі. Адміністрацыя ўніверсітэта на чале з рэктарам надае асаблівую ўвагу гэтай падрыхтоўцы. Пяцігадовы шлях да звання “педагог з дыпломам” завяршаецца. Наперадзе – новая дарога, білет у якую выпускнікамі ўжо атрыманы.

 В.Я. Дрынеўская, начальнік аддзела кадраў УА МДПУ імя І.П.Шамякіна 

r5 r-2  r4 
 r8 r-1 r10
 r3 r7 r9

 

Дополнительная информация