“Усе мы разам ляцім да зор”: шляхамі Максіма Багдановіча
- Подробности
- Опубликовано 20.12.2016 07:46
Вядучыя (Мазур Ліана, Пінчук Любоў, Юніцкі Анатоль) расказалі прысутным пра жыццёвы і творчы шлях паэта, узгадваючы малавядомыя факты з біяграфіі яго. Чула і пранікнёна студэнты Дзенісовіч Ганна, Міхалкова Таццяна, Отчык Вікторыя, Койдан Таццяна, Пасечнік Іван прачыталі выбраныя вершы аўтара. Прагучалі песні на словы М. Багдановіча, у тым ліку і знакаміты раманс “Зорка Вянера ўзышла над зямлёю…” у выкананні Куніцкай Таццяны.
Стварэнню святочнай атмасферы садзейнічала афармленне аўдыторыі ў народным стылі, падрыхтаваная выстава кніг, інфарматыўная мультымедыйная прэзентацыя. Падчас куратарскай гадзіны выразна праявіліся не толькі творчыя здольнасці студэнтаў, але і іх неабыякавасць да беларускага паэтычнага слова.
|
|
|
|




