«Філалагічны факультэт! Ты быў заўсёды непаўторны….»
- Подробности
- Опубликовано 05.03.2026 08:05
25.02.2026 на філалагічным факультэце адбылася Літаратурная сустрэча з таленавітым мазырскім паэтам Васілём Андрыеўскім, выпускніком факультэта 1989 года. Падчас сустрэчы студэнты і выкладчыкі прайшлі жыццёвымі і творчымі сцежкамі паэта, пазнаёміліся з уласнымі паэтычнымі зборнікамі Васіля Андрыеўскага, а таксама з калектыўнымі выданнямі, складальнікам і рэдактарам якіх ён з’яўляецца. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем пазнаёміліся з новай кнігай паэта «Колкі снег жыцця». У выкананні аўтара прагучалі вершы, прысвечаныя роднаму краю, яго людзям, непаўторнай прыродзе Мазырскага Палесся, універсітэту і роднаму факультэту. З асаблівай цікавасцю студэнты слухалі вершы нашага земляка на тэму кахання. На працягу сустрэчы паэт адказваў на шматлікія пытанні аўдыторыі.
Атмасфера творчасці, любові да роднага слова і працы настаўніка аб’яднала ўсіх удзельнікаў літаратурнай сустрэчы.
Жадаем Васілю Андрыеўскаму творчых поспехаў і новых пранікнёных паэтычных радкоў!
