“О, край родны, край прыгожы!..”: конкурс чытальнікаў на філалагічным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.11.2017 10:51
Студэнты выявілі не толькі дэкламатарскія здольнасці, але і вакальныя. Так, у выкананні студэнтак 3 курса 1 групы Міхалковай Т. і Куніцкай Т. прагучалі песні на вершы Я. Купалы “Малітва” і Я. Коласа “Мой родны кут”. Выканальніцкае майстэрства студэнтаў ацэньвалася кампетэнтным журы ў складзе дацэнтаў кафедры беларускай і рускай філалогіі Герцыка А.В., Мазуркевіч Л.М., Прахарэнка Л.В., Сузько А.У., студэнткі 4 курса 1 групы Хамраевай А.
Паводле ацэнак журы, першае месца ў конкурсе было аддадзена студэнтцы 3 курса 2 групы Сцяпанавай Ганне, 2 месца – студэнтцы 4 курса 1 групы Венгура Аліне, 3 месца – студэнтцы 3 курса 1 групе Міхалковай Таццяне.
Мерапрыемства прайшло ў творчай і добразычлівай атмасферы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
А.У.Сузько, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі




