Сустрэча супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сустрэча супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

konoplich29 верасня 2015 года ў Гарадскім палацы культуры адбылася сустрэча з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Каноплічам Сяргеем Міхайлавічам, дэпутатам палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі і нашага ўніверсітэта: прарэктары, дэканы, супрацоўнікі і студэнты ўсіх факультэтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

У сваім выступленні дэпутат даў разгорнутую характарыстыку сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і раёна, зрабіўшы акцэнт на рабоце рэальнага сектара эканомікі, ад эфектыўнасці якога залежыць развіццё сацыяльных накірункаў, прадставіў аналітычныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць устойлівае развіццё нашай краіны, падкрэсліў прыярытэтныя накірункі яе знешняй і ўнутранай палітыкі. 

Дополнительная информация