Туркменістан і Беларусь: сяброўства без межаў

Туркменістан і Беларусь: сяброўства без межаў

27 кастрычніка 2015 года ва ўніверсітэце прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню незалежнасці Рэспублікі Туркменістан. Дагавор аб супрацоўніцтве з установай адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” падпісаны ў 2008 годзе. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце навучаецца 177 студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан, 14 чалавек ужо атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі.

З 1991 года Туркменістан аб’явіў сябе незалежнай суверэннай дзяржавай. І з гэтага часу 27 і 28 кастрычніка туркменскі народ адзначае Дзень незалежнасці Рэспублікі Туркменістан.

Туркменскія студэнты, якія навучаюцца ў нашым універсітэце, сталі ініцыятарамі правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай урачыстай даты. На святочным канцэрце прадстаўнікамі туркменскага зямляцтва выконваліся музычныя нумары на туркменскай і рускай мовах, нацыянальныя танцы. Асаблівы каларыт мерапрыемству надавалі нацыянальныя касцюмы.

З віншавальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Сяргей Мікалаевіч Шчур, а беларускія студэнты павіншавалі замежных студэнтаў са святам і падарылі песню і верш на беларускай мове.


 

 

Дополнительная информация