IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”

IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”

03-11-01 29 кастрычніка 2015 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” праведзена IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”.

03-11-01 29 кастрычніка 2015 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” праведзена IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”.

Пленарнае пасяджэнне, якое адбылося 29 кастрычніка, адкрыў дзіцячы творчы калектыў “Рознакаляровая гульня” ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Мазыра” пад кіраўніцтвам настаўніка-метадыста Сташалеўскай В.Э. і настаўніка вышэйшай катэгорыі Пікузы Е.А.

03-11-02

03-11-03З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў навуковага форума звярнуўся рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч адзначыў, што сёння перад школай і перад кожным настаўнікам пастаўлена мэта – павысіць узровень падрыхтоўкі навучэнцаў, сфарміраваць у іх асабовыя, пазнавальныя і камунікатыўныя кампетэнцыі. Дасягнуць такога выніку зможа педагог, які валодае дастатковым узроўнем ведаў і ўменняў, даследчыцкімі навыкамі, здольны аналізаваць сучасныя праблемы, які ўмее прагназаваць і прадбачыць вынікі сваёй дзейнасці. Падрыхтоўцы творчага педагога, запатрабаванага ўстановамі дашкольнай адукацыі і школай, здольнага прадаставіць якасную выхаваўча-адукацыйную паслугу, садзейнічае навукова-практычная канферэнцыя, якая стала традыцыйнай і аб’ядноўвае вучоных-даследчыкаў і педагогаў-практыкаў Беларусі, Расіі, Украіны.

У рамках пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі вучоныя-даследчыкі і педагогі-практыкі з Беларусі:

Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, г. Мінск, Беларусь), доктар педагагічных навук, прафесар;

Галяшэвіч Браніслаў Алегавіч (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, г. Магілёў, Беларусь), доктар педагагічных навук, прафесар;

Сарока Аксана Генадзьеўна (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, г. Мінск, Беларусь), кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковага навучання;

Цішкевіч Жанна Юр’еўна (ДУА “Яслі-сад №2 г. Рэчыца”, г. Рэчыца, Беларусь), загадчык установы дашкольнай адукацыі;

Жлудава Наталля Сямёнаўна (Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, г. Мазыр, Беларусь), магістр педагагічных навук;

Крук Барыс Аляксеевіч (Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, г. Мазыр, Беларусь), кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

03-11-0403-11-05

Абмеркаванне пытанняў пераемнасці і аптымізацыі адукацыі ўдзельнікі навуковага форума прадоўжылі на секцыйных пасяджэннях.

 Работа выставы-прэзентацыі навуковых, вучэбна-метадычных і творчых работ выкладчыкаў і студэнтаў факультэта ДіПА

 У рамках урачыстых мерапрыемстваў, арганізаваных у гонар гасцей IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі”, факультэт ДіПА экспаніраваў навуковыя, вучэбна-метадычныя і творчыя работы выкладчыкаў і студэнтаў, якія раскрывалі змястоўныя змены, што адбыліся ў дашкольнай і пачатковай адукацыі, вынікі супрацоўніцтва факультэта з вядучымі ВНУ, сярэднімі спецыяльнымі вучэбнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, вынікі сумеснай работы з замежнымі ўстановамі адукацыі, а таксама тэхналогіі падрыхтоўкі спецыялістаў для дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі. 

ПАРТФОЛІА
выставы-прэзентацыі

03-11-06

Выкладчыкі і студэнты факультэта для ўдзельнікаў канферэнцыі падрыхтавалі канцэрт, мультымедыйную прэзентацыю факультэта і інш. 

ПАРТФОЛІА
культурнай праграмы

03-11-07

У рамках IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, праблемы пераемнасці і аптымізацыі адукацыі” працавала 5 секцый (формы: круглы стол, майстар-клас і інш.).

ПАРТФОЛІА
работы секцый

03-11-0803-11-0903-11-10

Дополнительная информация