Рэспубліканскі конкурс “Лідэр года”

Рэспубліканскі конкурс “Лідэр года”

  15–16 снежня ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся рэспубліканскі конкурс “Лідэр года”, у рамках якога прайшло пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага Студэнцкага савета пры Міністры адукацыі. Наш універсітэт прадстаўляла Вікторыя Корзун, старшыня студсавета ўніверсітэта, студэнтка 5 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Дыялог у адкрытым фармаце “Актуальныя задачы і накірункі сумеснай работы адміністрацый  і маладзёжных актывістаў устаноў вышэйшай адукацыі па развіцці вышэйшай школы ў 2017 годзе” адбыўся з удзелам Наталлі Іванаўны Пшанічнай, начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і Таццяны Раманаўны Якубовіч, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Студэнты змаглі ў фармаце адкрытага дыялогу атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

16 снежня адбылося пасяджэнне грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Яго члены абмеркавалі стратэгію работы арганізацыі ў 2017 годзе, прэзентавалі новыя праекты.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства было арганізавана наведванне выставы “Максім Багдановіч. Маладыя жаданні” (у рамках Рэспубліканскага культуралагічнага праекта “Грані творчасці” да Года культуры).

Виктория Корзун,

председатель студсовета университета

Дополнительная информация