Абласная алімпіяда па працоўным навучанні

Абласная алімпіяда па працоўным навучанні

З 9 па 12 студзеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі абласныя туры алімпіяд па вучэбных прадметах. У чарговы раз у горадзе Жлобіне былі сабраныя прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці для ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”. Увесь гэты час 86 таленавітых і ўмелых вучняў (44 юнакі і 42 дзяўчыны) спаборнічалі ў практычных навыках і дэманстравалі свае веды ў тэорыі. Месцамі правядзення былі вызначаны вучэбныя ўстановы раёна, якія маюць вопыт правядзення абласнога этапу алімпіяды па працоўным навучанні: гімназія № 1, СШ № 11, 12, 13 г. Жлобіна, Жлобінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, Жлобінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання.

Па запрашэнні Гомельскага абласнога ўпраўлення адукацыі выкладчыкі кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва таксама прынялі ўдзел у рабоце алімпіяды: Ціханава А.У., загадчык кафедры, выконвала функцыі старшыні журы, асістэнт Карась С.І. працавала ў складзе журы. Работа журы была напружанай, патрабавала сканцэнтраванасці, увагі і аб’ектыўнасці ў ацэньванні ўдзельнікаў.

Алімпіяда па працоўным навучанні – заўсёды доўгачаканая падзея. У гэтым годзе свята працы і творчасці праходзіла ў абноўленым фармаце, які прадугледжваў правядзенне двух тураў: тэарэтычнага і практычнага. У ходзе практычнага тура алімпіяды ўдзельнікі павінны былі зрабіць выраб і яго асобныя дэталі па прапанаваных чарцяжах, схемах, а таксама выкарыстаць элементы дэкору па асабістай задуме (форме) у межах зададзеных параметраў. Тэарэтычны тур прадугледжваў тэставанне па важнейшых раздзелах праграм агульнаадукацыйнай школы па працоўным навучанні. Разам з тым, ён патрабаваў выяўлення кемлівасці, шырыні кругагляду, нестандартнага мыслення пры рашэнні тэхнічных, тэхналагічных і канструктарскіх задач.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі па прадмеце, паспяхова справіліся са складанымі алімпіяднымі заданнямі. З ліку пераможцаў, якія занялі першыя радкі рэйтынгу, сфарміравана каманда для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

У ходзе арганізацыйнага сходу з навучэнцамі і іх кіраўнікамі выкладчыкамі кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва была праведзена прафарыентацыйная работа з адоранымі і матываванымі вучнямі. Іх азнаёмілі з гісторыяй і традыцыямі нашай вну, спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка. Для ўдзельнікаў алімпіяды былі падрыхтаваны адпаведныя інфармацыйныя раздатачныя матэрыялы. Побач  з гэтым, былі праведзены індывідуальныя кансультацыі, удалося зацікавіць паступленнем на спецыяльнасці тэхнолага-біялагічнага факультэта некалькіх выпукнікоў школ Гомельскай вобласці.

Дополнительная информация