Экскурсія ў эколага-культурны цэнтр

Экскурсія ў эколага-культурны цэнтр

10-02--1

      8 лютага 2017 года педагогамі-арганізатарамі цэнтра культурнай дзейнасці студэнцкай моладзі была арганізавана экскурсія ў эколага-культурны цэнтр для замежных студэнтаў. Мэта мерапрыемства – далучэнне замежных студэнтаў да грамадскага і культурнага жыцця ўніверсітэта, іх знаёмства з культурнымі набыткамі, гістарычнай спадчынай Рэспублікі Беларусь, экалагічнае выхаванне студэнцкай моладзі. 

10-02--1      8 лютага 2017 года педагогамі-арганізатарамі цэнтра культурнай дзейнасці студэнцкай моладзі была арганізавана экскурсія ў эколага-культурны цэнтр для замежных студэнтаў. Мэта мерапрыемства – далучэнне замежных студэнтаў да грамадскага і культурнага жыцця ўніверсітэта, іх знаёмства з культурнымі набыткамі, гістарычнай спадчынай Рэспублікі Беларусь, экалагічнае выхаванне студэнцкай моладзі.

Студэнты з Рэспублікі Туркменістан і Ісламскай Рэспублікі Пакістан убачылі музей вясковага побыту ХІХ – ХХ стагоддзяў, дзе размешчаны старажытныя хатнія прылады і посуд. Пазнаёміліся з экспазіцыяй лялек розных часоў у выглядзе вядомых казачных і міфалагічных персанажаў, якія былі прывезены з розных кантынентаў.

Карціны і вялікія палотны з цэльнай бяросты аўтара Юрыя Акулёнка здзівілі студэнтаў тэхнікай выканання, арыгінальнасцю і непаўторнасцю.

У наступнай зале былі прадстаўлены экспазіцыі з дрэва, дзе ў выгнутых самой прыродай дрэвах, суччы, каранях і пнях лёгка пазнаваліся папулярныя народныя казачныя персанажы. Там жа экскурсаводы пазнаёмілі замежных студэнтаў з флорай і фаўнай Беларусі.

Вялікі інтарэс у студэнтаў выклікала музейная экспазіцыя “Мы родам з СССР”. Рэчы мінулых гадоў пазнаёмілі наведвальнікаў з мінулым: патэфон ваенных гадоў, першы прафесійны камп’ютар “Карвэт”, радыёпрымальнік “Акіян” і інш.

Экскурсантаў таксама запрасілі ў відэасалон, дзе іх увазе быў прапанаваны прагляд фільма аб нацыянальных парках Беларусі, аб самым галоўным багацці нашай планеты Зямля – вадзе.

У гэты дзень студэнты даведаліся многа новага і цікавага, з карысцю правялі вольны ад вучобы час.

 

Дополнительная информация