УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на выставе навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на выставе навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

17-02-1Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на чале з рэктарам, доктарам біялагічных навук, прафесарам Валетавым В.В. 14.02.2017 – 15.02.2017 прымала ўдзел у выставе навуковых дасягненняў сістэмы адукацыі, арганізаванай у рамках калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На выставе былі прадстаўлены навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя адукацыйныя рэсурсы, дэманстраваліся навукова-даследчыя распрацоўкі і тэхналогіі ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на чале з рэктарам, доктарам біялагічных навук, прафесарам Валетавым В.В. 14.02.2017 – 15.02.2017 прымала ўдзел у выставе навуковых дасягненняў сістэмы адукацыі, арганізаванай у рамках калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На выставе былі прадстаўлены навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя адукацыйныя рэсурсы, дэманстраваліся навукова-даследчыя распрацоўкі і тэхналогіі ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Навуковы і інавацыйны патэнцыял УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў прадстаўлены шасцю дакладамі:

– падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і кіраўнікоў адукацыі ў асяродку разнастайнасці;

– этнакультурныя асновы маральна-духоўнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;

– педагагічная і гісторыка-культурная спадчына Палескага рэгіёна;

– фарміраванне функцыянальнай граматнасці ў старшакласнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю;

– кампетэнтнасны цэнтр інклюзіўнай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”;

– спартыўна-педагагічная падрыхтоўка настаўнікаў фізічнай культуры, трэнераў і спартсменаў.

Даклады суправаджаліся дэманстрацыяй мультымедыйных прэзентацый, апублікаваных навукова-метадычных работ выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў універсітэта. У рамках экспазіцыі былі прадстаўлены распрацоўкі ўніверсітэта ў галіне духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, вынікі творчых і спартыўных дасягненняў.

Дополнительная информация