Круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”

Круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”

17-03-4

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна 15 сакавіка 2017 года адбыўся круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю С.В. Мацвеева, загадчык сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага РВК Д.В. Грамовіч, супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, а таксама студэнты 1-2 курсаў, якія прадстаўлялі ўсе факультэты ўніверсітэта.

У рамках круглага стала студэнты былі азнаёмлены з асаблівасцямі канстытуцыйнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь і гісторыяй яго развіцця. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур, які падкрэсліў, што кожны павінен мець актыўную грамадзянскую пазіцыю і ведаць свае правы і абавязкі, замацаваныя ў асноўным заканадаўчым дакуменце нашай краіны.

Пасяджэнне круглага стала завяршыла Д.В. Грамовіч, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага РВК, якая азнаёміла ўсіх гасцей са святам і ўручыла студэнтам нашага ўніверсітэта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дополнительная информация