Філалагічны факультэт – за здаровы лад жыцця!

20-03--1

16 сакавіка ў рамках універсітэцкага праекта “Здаровы лад жыцця – тваё здароўе і поспех заўтра!” для студэнтаў-першакурснікаў філалагічнага факультэта было праведзена прафілактычнае мерапрыемства.

Студэнты-валанцёры прысвяцілі сваё выступленне прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы такіх негатыўных і распаўсюджаных у маладзёжным асяродку з’яў, як курэнне тытуню, алкагалізм і наркаманія.

Кожная залежнасць была разгледжана асобным блокам, які ўключаў інфармаванне студэнтаў аб негатыўных выніках шкодных звычак, прагляд прафілактычных відэаролікаў і абмеркаванне форм прафілактычнай работы з моладдзю.

Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі свае фізічныя магчымасці ў аджыманні ад падлогі, падкрэсліўшы важнасць здаровага ладу жыцця і неабходнасць адмаўлення ад шкодных звычак для дасягнення поспеху і дабрабыту ў будучыні.

Дополнительная информация