Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі

Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі

28-06-6

23 чэрвеня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У ім прынялі ўдзел лепшыя студэнты вну краіны: пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнікі вучобы, актывісты маладзёжных арганізацый. 226 выпускнікоў з 51 вну краіны пачулі пажаданні ад Кіраўніка дзяржавы і развіталіся са студэнцкім жыццём.

У іх ліку 4 выпускнікі нашага ўніверсітэта: Ксенія Піляк (фізіка-інжынерны факультэт), Карына Кунгер (філалагічны факультэт), Дзмітрый Супруновіч (факультэт фізічнай культуры), Марыя Кліменка (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі). Перад пачаткам балю выпускнікі разам з намеснікам Міністра адукацыі Вадзімам Анатольевічам Богушам усклалі кветкі да стэлы “Мінск – горад-герой”, аддаўшы даніну памяці людзям, якія абаранялі нашу зямлю, нашу мірную будучыню.

Студэнтка фізіка-інжынернага факультэта Ксенія Піляк атрымала з рук Міністра адукацыі Ігара Васільевіча Карпенка Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта.

Афіцыйная частка мерапрыемства была завершана выкананнем студэнцкага гімна. Пасля, па чырвонай дывановай дарожцы, усе ўдзельнікі прайшлі да асноўнага месца святкавання, дзе іх чакалі канцэрт і забаўляльная праграма.

28-06-528-06-328-06-228-06-128-06-4

Дополнительная информация