Пашыранае пасяджэнне туркменскага зямляцтва «Мы разам»

Пашыранае пасяджэнне туркменскага зямляцтва «Мы разам»

27 кастрычніка 2017 года ў чытальнай зале бібліятэкі адбылося пашыранае пасяджэнне туркменскага зямляцтва, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан. З прывітальным словам і віншаваннямі да прысутных звярнулася Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

 Студэнтка філалагічнага факультэта Ягмурава Уміда расказала пра Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Туркменістан. Гэты дзень залатымі літарамі ўпісаны ў славутую гісторыю туркменскага народа і з’яўляецца важнай старонкай навейшай эпохі Туркменістана. У выступленні студэнткі былі адзначаны мерапрыемствы, якія адбудуцца на базе інтэрнатаў у рамках свята.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Алена Фёдараўна Бурлачэнка, загадчык чытальнай залы, якая павіншавала замежных студэнтаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Туркменістан і правяла гутарку пра воінаў-туркменістанцах, якія ваявалі і загінулі на беларускай зямлі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Падкрэсліла, што, нягледзячы на 26-гадовую гісторыю Незалежнасці абедзвюх суверэнных дзяржаў, Беларусь і Туркменістан маюць агульную гісторыю, вопыт добрага суседства і ўзаемакарыснага супрацоўніцтва.

Увазе студэнтаў таксама быў прапанаваны відэафільм аб родным Туркменістане, у якім адлюстраваны важныя падзеі краіны ў 2017 годзе.

У рамках сустрэчы былі прадстаўлены асноўныя накірункі і перспектывы дзейнасці актыву туркменскага зямляцтва, унесены прапановы па арганізацыі мерапрыемстваў выхаваўчага характару, а таксама прапановы па ўдзеле ў рэспубліканскім фестывалі творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі  «F. – ART.by.

Мерапрыемства завяршылася на сяброўскай ноце музычнымі выступленнямі студэнтаў.

Дополнительная информация