Вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” на філалагічным факультэце

9-1-11

28.12.2017 на кафедры беларускай і рускай філалогіі быў праведзены вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік – дацэнт Т.І. Татарынава).

Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі выкладчыкі, магістранты і студэнты філалагічнага факультэта, выкладчыкі філіялаў кафедры, настаўнікі-філолагі, вучні агульнаадукацыйных школ.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дэкан філалагічнага факультэта Т.М. Сымановіч. З вялікай цікавасцю былі ўспрыняты выступленні С.Б. Кураша (“Моўны партрэт эпохі электронных камунікацый вачыма настаўніка і вучня”), М.Г. Лобан (“Алімпіяда па рускай мове і літаратуры: комплексны падыход да падрыхтоўкі навучання”), Т.І. Татарынавай (“Выкарыстанне асабова арыентаваных тэхналогій на ўроках рускай мовы”).

Затым удзельнікам семінара быў прапанаваны літаратурна-лінгвістычны праект “Чытаем раман «Яўген Анегін» А.С. Пушкіна «пад лінгвістычным мікраскопам»”, падрыхтаваны студэнтамі 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” (куратар Т.І. Татарынава).

Удзельнікі круглага стала падвялі вынікі семінара. Сваю думку пра яго выказалі намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” Н.М. Рудакоўская, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” Г.М. Уласенка, настаўнік рускай мовы і літаратуры УА “МДАЛ” І.М. Клусовіч. Была выказана адзіная думка, што падобныя мерапрыемствы вельмі карысныя для каардынацыі работы вышэйшай і сярэдняй школы. 

Дополнительная информация