Першыя крокі ў прафесію
- Подробности
- Опубликовано 11.04.2018 06:15
З 19.02.2018 па 25.03.2018 праходзіла педагагічная практыка студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” філалагічнага факультэта.
19 пачынаючых педагогаў спрабавалі сябе ў прафесіі пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў-прадметнікаў. Базамі практык сталі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”, дзе працуе філіял кафедры беларускай і рускай філалогіі, і ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”. З гэтымі ўстановамі адукацыі кафедра ажыццяўляе даўняе ўзаемакарыснае супрацоўніцтва. Настаўнікі-філолагі вышэйшай і І катэгорыі (Перапечына Н.Ф., Каткова А.Г., Чарняк Т.І., Кудласевіч Н.М. – ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”; Несцярэня В.Г., Шульжэнка І.В. – ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”) перадавалі свой педагагічны і творчы вопыт пачынаючым педагогам. А студэнты-практыканты старанна пераймалі лепшыя традыцыі і інавацыйныя методыкі старэйшых калег, рыхтавалі і праводзілі ўрокі розных тыпаў, цікавыя пазакласныя мерапрыемствы.

Падчас практыкі панавала атмасфера зацікаўленасці, ўзаемападтрымкі, жаданне ўзяць усё лепшае, што даюць зносіны з дзецьмі і педагогамі.
Метадыстамі ад кафедры былі прызначаны таксама вопытныя выкладчыкі: дацэнт Татарынава Т.І., старшыя выкладчыкі М.Г. Лобан, І.Л. Судзібор.
Цікава праходзіла абмеркаванне ўрокаў, на якіх, акрамя метадыстаў і настаўнікаў, прысутнічалі сакурснікі, а таксама студэнты 2 курса, для якіх практыка яшчэ наперадзе.
Студэнты з ліку замежных грамадзян праходзілі практыку на базе кафедры ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па спецыяльнай праграме, распрацаванай для іх.
Фінальным акордам стане дыферэнцыраваны залік, які падвядзе вынікі цікавага і вельмі значнага для кожнага студэнта часу – практыкі.
Кіраўнік практыкі філалагічнага факультэта,
загадчык філіяла кафедры беларускай і
рускай філалогіі, дацэнт Т.І. Татарынава