Сусветны дзень здароўя вачыма валанцёраў

Сусветны дзень здароўя вачыма валанцёраў

10-1-1

Сусветны дзень здароўя (World Health Day) адзначаецца штогадова 7 красавіка ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 1948 годзе (World Health Organization, WHO).

На базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” створаны валанцёрскі цэнтр “Твары Дабро”, які аб’яднаў дзейнасць валанцёрскіх атрадаў усіх факультэтаў. Адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца фарміраванне здаровага ладу жыцця студэнцкай моладзі.

Тэмай кампаніі па правядзенні Сусветнага дня здароўя 2018 года з’яўляецца прафілактыка і лячэнне дэпрэсіі.

9 красавіка 2018 года валанцёрскія атрады кожнага факультэта паказалі сваё бачанне дадзенага пытання, прадэманстраваўшы яго на інфармацыйна-інтэрактыўнай пляцоўцы.

10-1-1

Сусветны дзень здароўя (World Health Day) адзначаецца штогадова 7 красавіка ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 1948 годзе (World Health OrganizationWHO).

На базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” створаны валанцёрскі цэнтр “Твары Дабро”, які аб’яднаў дзейнасць валанцёрскіх атрадаў усіх факультэтаў. Адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца фарміраванне здаровага ладу жыцця студэнцкай моладзі.

Тэмай кампаніі па правядзенні Сусветнага дня здароўя 2018 года з’яўляецца прафілактыка і лячэнне дэпрэсіі.

9 красавіка 2018 года валанцёрскія атрады кожнага факультэта паказалі сваё бачанне дадзенага пытання, прадэманстраваўшы яго на інфармацыйна-інтэрактыўнай пляцоўцы.

Валанцёры факультэта фізічнай культуры яшчэ раз нагадалі нам, што незалежна ад узросту трэба займацца спортам. А армрэстлінг – від барацьбы на руках паміж двума ўдзельнікамі, папулярнасць якога ў апошні час узрастае.

Ад дэпрэсіі могуць пакутаваць людзі ўсіх узростаў, усіх катэгорый насельніцтва і ва ўсіх краінах. Дэпрэсія негатыўна адлюстроўваецца на здольнасці чалавека вырашаць нават самыя простыя паўсядзённыя задачы і часам можа мець катастрафічныя вынікі для ўзаемаадносінаў чалавека з блізкімі і сябрамі. Валанцёры тэхнолага-біялагічнага факультэта распрацавалі індыкатары настрою, з іх дапамогай вызначылі, з якім настроем прыйшлі студэнты нашага ўніверсітэта на заняткі, і расказалі, што дэпрэсія паддаецца прафілактыцы і лячэнню.

Агульная мэта кампаніі па правядзенні Сусветнага дня здароўя 2018 года – садзейнічаць таму, каб як мага больш людзей, якія пакутуюць на дэпрэсію ва ўсіх краінах, звярталіся за дапамогай і атрымалі яе, а таксама паказаць, што існуе мноства спосабаў перамагчы дэпрэсію. Валанцёры філалагічнага факультэта наглядна прадэманстравалі гэта ў “Жывой сценгазеце”, якая стваралася “тут і зараз”.

Валанцёры фізіка-інжынернага факультэта правялі “Латэрэю “Здаровае харчаванне””, нагадаўшы, што правільнае харчаванне забяспечвае нармальнае развіццё і жыццядзейнасць чалавека, садзейнічае ўмацаванню здароўя і прафілактыцы захворванняў. Кожны ўдзельнік латэрэі павінен быў выканаць комплекс фізічных практыкаванняў, запоўніць анкету і атрымаць прыз.

Для таго, каб дэпрэсія заставалася ўбаку, валанцёры факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі звярнулі ўвагу студэнтаў на тое, што алкаголь, курэнне тытуню і выкарыстанне ПАР – гэта не выйсце са складанай сітуацыі, а толькі негатыўныя звычкі, ад якіх цяжка пазбавіцца. Кожны жадаючы мог абмяняць цыгарэту на цукерку.

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, якая накіравана на заахвочванне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя.

Дополнительная информация