Работа секцыі “Экалогія, біялогія, ахова прыроды: навука і адукацыя. Хімія”

2-1-1

26 красавіка 2018 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта ў рамках ХХV Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” прайшла работа секцыі “Экалогія, біялогія, ахова прыроды: навука і адукацыя. Хімія.

У дадзеным мерапрыемстве прыняло ўдзел 16 студэнтаў сярэдніх і вышэйшых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, УА “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”, УА “Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж”, УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”). Удзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі, якія выклікалі іх абмеркаванне ў студэнцкім асяродку. Варта таксама адзначыць вялікую разнастайнасць абраных навуковых накірункаў і глыбіню даследаванняў, праведзеных самімі студэнтамі. Завяршылася работа секцыі ўручэннем дыпломаў і сертыфікатаў удзельнікам канферэнцыі, у прыватнасці, дыпломамі за лепшы секцыйны даклад былі ўзнагароджаны: студэнтка 3 курса БДУ Лявыкіна С.С., студэнтка 3 курса УА МДМК Шапавалава А.В. і студэнтка 2 курса УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Жалянгоўская А.М.

Дополнительная информация