РАЗМЕРКАВАННЕ ВЫПУСКНІКОЎ

РАЗМЕРКАВАННЕ ВЫПУСКНІКОЎ

16.04.2024 года ва ўніверсітэце адбылося размеркаванне выпускнікоў. 100 студэнтаў-выпускнікоў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі атрымалі размеркаванне і будуць забяспечаны першым працоўным месцам. Ад устаноў адукацыі паступіла больш за 250 заявак. Больш за 80 % выпускнікоў факультэта накіраваны ва ўстановы адукацыі Гомельскай вобласці.

24 выпускнікі будуць працаўладкаваны ў дашкольных установах рознага тыпу, 27 выпускнікоў з 15 жніўня прыступяць да працы ў якасці настаўнікаў пачатковых класаў. 30 выпускнікоў-лагапедаў чакаюць цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дашкольныя і іншыя ўстановы адукацыі.

Подробнее

Размеркаванне атрымалі 19 магістрантаў спецыяльнасці “Сацыяльна-педагічная і псіхалагічная адукацыя”. Жынко І.А. размеркавана на кафедру тэхналагічнай адукацыі, а Карасеў Б.С. – на кафедру гісторыі і грамадскіх дысцыплін універсітэта. Астатнія выпускнікі-магістранты будуць укараняць свае вучэбна-навуковыя напрацоўкі на інавацыйных пляцоўках устаў адукацыі Мазыра, Жлобіна, Светлагорска, Рэчыцы і інш.

 

Дополнительная информация