Адкрытае мерапрыемства на факультэце ДіПА

Адкрытае мерапрыемства на факультэце ДіПА

03-05-223 красавіка на 1 курсе факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (спецыяльнасць “Лагапедыя”) адбылася адкрытая куратарская гадзіна, прысвечаная 28-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

У форме літаратурна-музычнай кампазіцыі была прасочана храналогія падзей, што адбыліся страшнай ноччу 26 красавіка 1986 года. Увазе прысутных быў прадстаўлены дакументальны фільм “Яблыкі Чарнобыля”, кадры якога дазволілі ўбачыць тых, хто першы прыняў на сябе націск радыяцыі і загінуў у барацьбе з “нябачным” ворагам.

На жаль, наступствы чарнобыльскай катастрофы не пераадолены і на сённяшні дзень. Інфармацыю аб тым, як захоўваць небяспечныя ўмовы пражывання на забруджанай тэрыторыі, паведаміў кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Леанід Альбінавіч Лісоўскі. 

Куратар Н.А. Барысенка

03-05-1 03-05-3

Дополнительная информация