ДАРОГАМІ ПАМЯЦІ
0000
0001
0002
0003
0004

ДАРОГАМІ ПАМЯЦІ

Фото

 Напярэдадні святкавання 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў студэнты Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна наведалі мемарыяльны комплекс “Азарычы”, што знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны канцэнтрацыйны лагер “Азарычы” праіснаваў толькі дзесяць дзён, аднак у гісторыі і на сённяшні дзень гэта самае страшнае месца, дзе ў жудасных умовах утрымліваліся каля трыццаці тысяч дзяцей, жанчын, старых людзей, трэцяя частка якіх загінула. Цяжка на словах перадаць тыя эмоцыі, што ўзнікаюць на тэрыторыі мемарыяла.

 

Акрамя азарычскага мемарыяла, была арганізавана экскурсія па тэрыторыі Савічскага сельскага савета, дзе ў гады вайны вяліся вельмі жорсткія баі. У лясах вакол вёсак да гэтага часу засталіся нямыя сведкі тых гістарычных падзей. Нераўнадушнымі землякамі свята ўшаноўваецца памяць пра кожнага воіна, загінуўшага на гэтай тэрыторыі. Настаўнік мясцовай школы, Гормаш Віктар Мікалаевіч, расказаў студэнтам пра тую працу, якая вядзецца для таго, каб маладое пакаленне ведала сваёмінулае. У доме культуры ім створаны этнаграфічны музей, дзе прадстаўлены прадметы старадаўняга сялянскага побыту. Аднак асаблівай гордасцю Віктара Мікалаевіча з’яўляецца экспазіцыя вайсковых артэфактаў, знойдзеных на тэрыторыі раёна.

Немагчыма застацца раўнадушным, даведаўшыся, якія выпрабаванні былі пройдзены на шляху да перамогі як салдатамі, так і мірным насельніцтвам.

Выказваем падзяку прафсаюзнаму камітэту за арганізацыю паездкі і Віктару Мікалаевічу за змястоўную экскурсію.

Куратар Н.А. Барысенка

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото

Дополнительная информация