СУСТРЭЧА З ВЫПУСКНІКАМІ ЛОЕЎСКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА КАЛЕДЖА

СУСТРЭЧА З ВЫПУСКНІКАМІ ЛОЕЎСКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА КАЛЕДЖА

25.04.2024 у Лоеўскім дзяржаўным педагагічным каледжы адбылася сустрэча выпускнікоў з дэканамі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, факультэта фізічнай культуры УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”.

Подробнее

Дэкан факультэта дашкольнай і пачаковай адукацыі Крук Барыс Аляксеевіч правёў гутарку аб спецыяльнасцях універсітэта. Увага выпускнікоў была скіравана на завочную форму навучання, дзе рэалізуюцца праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па інтэграваных з установамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі планах па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя”. Каля 30 выпускнікоў Лоеўскага каледжа выказалі жаданне стаць студэнтамі ўніверсітэта і працягваць навучанне па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”.

Дэкан факультэта фізічнай культуры Блоцкі Сяргей Міхайлавіч акцэнтаваў увагу выпускнікоў на спецыяльнасць “Адукацыя ў галіне фізічнай культуры” у завочнай форме атрымання вышэйшай адукацыі са скарочаным тэрмінам навучання. Многіх выпускнікоў каледжа зацікавіла гэтая спецыяльнасць і яны плануюць працягваць навучанне завочна ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П.Шамякіна.

Дэкан факультэта Б.А.Крук

 

Дополнительная информация