Галоўная

Галоўная Навіны

“Універсальны студэнт” – конкурсная праграма да Дня студэнта

16-1-7        14 лістапада 2018 г. студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Універсальны студэнт”, прымеркаванай да Дня студэнта.

Праграма ўключала вясёлыя конкурсы, гульні, міні-эстафеты, а таксама конкурс аратарскага майстэрства. Сярод усёй разнастайнасці конкурсаў студэнты адзначылі найбольш цікавыя:

– “Інтэрнат”, дзе “камендантам інтэрнатаў” неабходна было ў інтэрнат (стул) “засяліць” (пасадзіць на стул) як мага больш людзей;

– “Ранішні настрой” прапаноўваў разнастайную пабудову ў залежнасці ад алфавітнага парадку, памеру нагі, памеру далоні;

– хуткае вымаўленне скарагаворак.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі мноства станоўчых эмоцый.

Падрабязней...

Добрыя справы студэнтаў-валанцёраў факультэта фізічнай культуры

17-8        14.11.2018 г. студэнты факультэта фізічнай культуры Запатылюк Аліна, Батурэвіч Наталля, Здрок Яна, Чэчка Вольга, Цімашышына Яна, Ядлоўскі Арцём, Марціновіч Юлія, Збароўская Юлія пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. арганізавалі і правялі чарговае мерапрыемства з серыі “Ад сэрца да сэрца” для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідаў на базе аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН Мазырскага раёна. Мерапрыемства ўключала многа конкурсаў, гульняў, гульнёвых заданняў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі мноства станоўчых эмоцый і незабывальных уражанняў.

Падрабязней...

Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”

13-1

8 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”. У конкурсе прынялі ўдзел шэсць перспектыўных маладых людзей, прадстаўнікоў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дзякуючы сваёй вучэбнай, навуковай, валанцёрскай, творчай дзейнасці атрымалі званне “Студэнт года” свайго ўніверсітэта. Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 2 курса фізіка-інжынернага факультэта Ганна Палын.

Прадстаўніца нашага ўніверсітэта побач з іншымі канкурсантамі прадэманстравала свае інтэлектуальныя, творчыя і лідэрскія якасці ў розных конкурсах. Прадставіла арыгінальную самапрэзентацыю, цікава апавядала аб сваёй будучай прафесіі настаўніка ў конкурсе аратарскага майстэрства і ўдзельнічала ў віктарыне, прысвечанай 100-годдзю УЛКСМ.

Падрабязней...

Інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”

15-3         13 лістапада 2018 года адбыўся інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”, падрыхтаваны і праведзены супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Мэта дадзенага мерапрыемства – фарміраванне сацыяльнай актыўнасці куратара, навучанне магчымым шляхам рашэння праблем у вучэбнай групе.

На семінар былі запрошаны намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратары вучэбных груп, спецыялісты СППС, супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, прадстаўнікі Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера і інспекцыі па справах непаўналетніх Мазырскага РАУС.

Падрабязней...

Кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце

16-3

10 лістапада 2018 г. у Гомелі адбыўся кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце. У склад каманды г. Мазыра ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры: Дарошка Сяргей Аляксандравіч, Коваль Паліна Сяргееўна, Патапава Кацярына Аляксандраўна.

Канкурэнцыя была высокая. Нашы студэнты вельмі добра выступалі на працягу ўсяго турніру. Гэта дазволіла зборнай камандзе горада Мазыра заняць выніковае першае месца.

Коваль Паліна Сяргееўна і Патапава Кацярына Аляксандраўна выступалі ў вагавай катэгорыі 65 кг сярод жанчын, хапок гіры на працягу 10 хвілін. Дзяўчаты выканалі першы дарослы разрад.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя